Дар’я Кустава выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Ташкенце
У матчы другога раўнду беларуска перайграла казахскую спартсменку Галіну Васкабоеву. Прычым у першым сэце Кустава прайграла ўшчэнт 1:6, затым сабралася і выцягнула два наступныя сэты — 6:3, 7:6.
Перамогу атрымала яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова. У першым раўндзе яна без асаблівых праблем расправілася з расіянкай Арынай Радзівонавай — 6:3, 6:2.
У другім крузе беларуску чакае яшчэ адна расіянка Весна Манасіева. У выпадку перамогі, у чвэрцьфінале Гаварцова сустрэнецца з Куставай.
Дарэчы, Вольга Гаварцова разам з Таццянай Пучак працягваюць барацьбу ў парным разрадзе. За выхад у чвэрцьфінал яны паспрачаюцца з турэцка-казахскім дуэтам Іпэк Сеноглу-Яраслава Шведава.