Датчане сабралі для Гаіці 17,5 мільёнаў еўра
12 гуманітарных арганізацый Даніі ды першы публічны канал DR1 звярнуліся да датчанаў з просьбаю пераслаць праз мабілкі грошы для Гаіці. Арганізатары былі прыемна здзіўленыя вынікам: прыватныя асобы пераслалі 17,5 млн еўра, у той час як фірмы сабралі амаль у 3 разы менш. Гэта рэкорд падобных дабрачынных акцый у свеце, адзначае Onet.pl. Грошы пойдуць на адбудову Гаіці і на папраўку трагічнай сітуацыі жанчын у 12 найбяднейшых краінах Афрыкі. Афрыканкі атрымаюць грошы для адкрыцця малога бізнэсу.