"Дай Дарогу" адгукнуліся на апошнія падзеі гімнам "Дзень Волі" (18+)
Гурт "Дай Дарогу!" адгукнуўся на апошнія падзеі ў краіне — разгон мірных дэманстрацый у Мінску 25 і 26 сакавіка. Брэсцкія панкі змантавалі кліп пад назвай “Гімн "Дзень Волі"” на песню “10 миллионов рабов” со своего альбома “Сквозь говно”:
“Як дзейнічае ўлада па прамым ўказанні прэзідэнта? "Выкалупваць разынкі з булкі. Усіх адмарозкаў у турму!"”.
Музыкі просяць пра рэпост сярод тых, "каму не абыякавы лёс Рэспублікі Беларусь, якая мусіць стаць парламенцкай".
25 сакавіка "Дай Дарогу!" адзначылі Дзень Волі ў Варшаве. 26 сакавіка каманда грала ў Празе.