Дэбютны альбом гурта Віктара Смольскага выйдзе ў сакавіку (трэйлер)

Дэбютны альбом гурта Віктара Смольскага выйдзе ў сакавіку (трэйлер)

Праз свой сайт Віктар Смольскі, былы гітарыст нямецкага гурта Rage, паведаміў, што завяршае працу над дэбютным альбомам свайго новага праекта Almanac. Рэліз пласцінкі пад назвай "Tsar" запланаваны на сакавік на лэйбле Nuclear Blast.

"Працягваю канцэпт, пачаты з LMO, але матэрыял атрымаўся вельмі жорсткі — канкрэтны такі метал, рыфавы, але меладычны — з акцэнтам на гурт, а не на аркестр, які трохі адышоў на другі план", — распавёў Смольскі пра новы альбом у інтэрв'ю беларускаму парталу Мetalscript.net.

Як ужо паведамлялася, Almanac складаецца з вакалістак праекта Lingua Mortris Orchestra Жанэт Марчэўка і Даны Харнге, басіста Арміна Аліка, бубнача Мікаэля Колара і клавішніка Энрыка Гарсіі. Таксама ў праекце ўдзельнічаюць вакалісты Дэвід Рыдман з гурта Pink Cream 69 і Эндзі Франк з нямецкай паўэр-металічнай каманды Brainstorm і Барселонскі філарманічны аркестр.

 

Віктар Смольскі кажа, што быў бы рад прэзентаваць свой новы праект у Беларусі, і пра гэта нават вядуцца перамовы:

"Ёсць добрая прапанова: мы плануем да рэлізу паехаць у турнэ, і калі б атрымалася, я б з задавальненнем пачаў яго ў Мінску, таму што з Rage мы там скончылі — будзе сімвалічна стартаваць з Almanac".

 

 

Дэбютны альбом гурта Віктара Смольскага выйдзе ў сакавіку (трэйлер)
Фота: blabbermouth.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі