Déjà vu: Ціханоўскую прыбіраюць па старых “метадычках” — эфір з Мілінкевічам
У тых, хто сачыць за палітычнымі падзеямі ў Беларусі пачаў не ў 2020 годзе, а значна раней, тое, што сёння адбываецца ў асяродку дэмакратычных сіл, выклікае пачуццё дэжавю. Так, мы гэта ўсё ўжо праходзілі, чулі і бачылі — у некалькі наступных гадоў пасля выбараў-2006. Калі ў дэмсіл упершыню з'явіўся прызнаны “адзіны кандыдат” Аляксандр Мілінкевіч. Але ідылія адзінства апазіцыі працягнулася недоўга.
У чым падабенства сітуацыі, у якую трапілі Мілінкевіч у 2007–2008 гадах і Ціханоўская ў 2022-м? Офіс Ціханоўскай паўтарае памылкі Мілінкевіча і якія гэта памылкі? Чые “метадычкі” працуюць сёння і як ім супрацьстаяць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, сузаснавальнік “Вольнага беларускага ўніверсітэта” Аляксандр Мілінкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.