Дэпутаты Еўрапарламента прапануюць адключыць Расію ад SWIFT
Дэпутаты Еўрапарламента прапануюць адключыць Расію ад міжбанкаўскай сістэмы плацяжоў SWIFT, а таксама адмовіцца ад расійскіх нафты і газу, калі яна працягне правакацыі ды агрэсію супраць Украіны. Праект адпаведнай рэзалюцыі з'явіўся на сайце Еўрапарламента.
Таксама аўтары праекта прапаноўваюць замарозіць еўрапейскія актывы алігархаў, блізкіх да Крамля, і ануляваць іх візы.
Еўрадэпутаты заклікаюць Расію спыніць неапраўданае нарошчванне войска, якое пагражае суседзям. Пры гэтым яны выказваюць шкадаванне, што адносіны з РФ пагоршыліся, але віну за гэта ўскладаюць на Крэмль.
Рэзалюцыі Еўрапарламента маюць рэкамендацыйны характар, улады ЕС не абавязаныя іх выконваць.
Дарэчы, у Крамлі заявілі, што пагрозу адключэння Расіі ад SWIFT лічаць рэальнай, піша РБК. Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Расія мае базу для стварэння аналага сістэмы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.