Для малодшых школьнікаў уводзяць факультатыў "Азбука маральнасці"

Малодшых школьнікаў навучаць "правільна любіць радзіму", ілюстрацыйнае фота

Малодшых школьнікаў навучаць "правільна любіць радзіму", ілюстрацыйнае фота / detk.drogichin.edu.by

Новы факультатыў "Азбука маральнасці" з'явіцца для вучняў другога і трэцяга класаў. Яго праграму ўжо зацвердзіла Мінадукацыі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Факультатыўныя заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень: праграма разлічаная на 34 гадзіны ў год для другакласнікаў і 35 гадзін — для трэцякласнікаў.

Пасля вывучэння праграмы факультатыва ад другакласнікаў, напрыклад, патрабуецца ўмець выконваць правілы паводзін пры выкананні дзяржаўнага гімна і называць дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Таксама яны мусяць патлумачыць сэнс прыказак аб Радзіме, сям'і, дружбе, дабрыні, працы. Акрамя таго яны павінны ўмець наладжваць даверныя ўзаемаадносіны з людзьмі ў сям'і, школе, грамадстве і знаходзіць выйсце з канфліктных сітуацый (абраза, неабгрунтаваныя крыўды і іншыя).

Ад трэцякласнікаў патрабуецца ўсё тое самае плюс называць імёны беларускіх школьнікаў — герояў Вялікай Айчыннай вайны (Зіна Партнова, Марат Казей, Лёня Голікаў, Мікалай Гойшык, Валя Зянкіна). Таксама яны павінныя ўмець пазнаць і назваць памятныя мясціны Беларусі, дзе ўвекавечаная памяць пра Вялікую Айчынную вайну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі