Для наведвання Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў беларусам не будуць патрэбны візы
Для наведвання Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў беларусам не будуць патрэбны візы. Гэта стала магчымым пасля ўнясення зменаў у міжурадавае пагадненне. Патрэбная яшчэ ратыфікацыя парламентаў, пасля чаго дакумент пачне дзейнічаць праз 30 дзён, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.
Грамадзянам нашай краіны для наведвання ААЭ трэба будзе мець дзейны нацыянальны пашпарт.
Между #Беларусь’ю и ОАЭ в скором времени будет установлен безвизовый режим для владельцев обычных паспортов. Соответствующий протокол был подписан сегодня в ОАЭ и вступит в силу после его ратификации парламентами двух стран https://t.co/7DPkxuu5mG pic.twitter.com/88kiLJEGL5
— МИД Беларуси (@BelarusMID) 24 июня 2019 г.