Долар і еўра пайшлі ўверх. Што там на валютным рынку? Стрым з Кныровічам
Беларусы любяць долар. Долар — гэта не проста грошы, гэта ў нас нацыянальны спорт. А здаваць долары — нацыянальная трагедыя.
Апошнія тыдні долар паводзіў сябе дзіўна. І толькі ўчора "ажыў" пасля "замарозкі" на ўзроўні ў ~2,55 рубля — і пайшоў уверх. Што адбываецца на валютным рынку? Як фарміруецца курс долара? Што будзе з расійскім рублём — яго штучна апусцяць? Як паўплываюць на сітуацыю "тэхнічныя" дэфолты Расіі і Беларусі па міжнародных пазыках?
Абмяркоўваем гэта з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.