Долар у Беларусі 13 чэрвеня падаражэў амаль на капейку
Долары, ілюстрацыйнае фота
Па выніках таргоў 13 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара паказаў амаль двухтыднёвы максімум.
На фоне санкцый, якімі абклалі маскоўскую біржу, долар у Беларусі прыбавіў менш за капейку, еўра — амаль 2 капейкі. Некаторыя эксперты рынка мяркуюць, што рост мусіў быць большы, але аб'ём здзелак на беларускай валютнай біржы штучна абмяжоўвалі.
Некаторыя беларускія банкі сёння выставілі большы курс продажу долара і еўра.
Маскоўская біржа сёння спыніла таргі доларам і еўра ў сувязі з санкцыямі ЗША.
Вынікі валютных таргоў 13 чэрвеня:
Долар: 3,1971 (+0,0083 / +0,26%);
Еўра: 3,4470 (+0,0189 / +0,55%);
Расійскі рубель: 3,5810 (+0,0021 / +0,06%);
Кітайскі юань: 4,3590 (-0,0363 / -0,83%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.