Долар у Беларусі вырас да тыднёвага максімуму
Курс долара павысіўся трэці дзень запар
Долар у Беларусі вырас да тыднёвага максімуму, а еўра і расійскі рубель патаннелі. Курс долара павысіўся трэці дзень запар, а перад тым два дні ён паніжаўся і страціў шэсць капеек.
Вынікі валютных таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, якія прайшлі ў пятніцу, 15 верасня, наступныя:
USD: 3,2605 (+0,0072 / +0,22%),
EUR: 3,4700 (-0,0116 / -0,33%),
RUB: 3,3817 (-0,0054 / -0,16%),
CNY: 4,4822 (+0,0082 / +0,18%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.