Домрачава толькі 35-я ў індывідуальнай гонцы на Кубку свету па біятлоне

Беларуска Дар’я Домрачава заняла 35-е месца ў індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў, з якой сёння пачаўся першы этап новага розыгрышу Кубка свету па біятлоне. Спаборніцтвы праходзяць у шведскім Эстэрсундзе, паведамляе БелаПАН. У мінулым сезоне Домрачава заняла шостае месца ў агульным заліку Кубку свету, а на Алімпіядзе ў Ванкуверы заваявала срэбра. Сёння ж яна фінішавала з фінікам 49 хвілінаў 52,6 секунды і пяццю штрафнымі хвілінамі. Астатнія прадстаўніцы Беларусі былі яшчэ слабейшымі. Надзея Піскарова на 42-м месцы, Надзея Скардзіно — на 55-м месцы, Людміла Калінчык — на 58-м, Вольга Назарава — на 65-м. Усяго ў гонцы было 96 удзельніц.

Перамагла шведка Ганна-Карын Зідэк. Срэбра ў францужанкі Мары-Лор Брунэ, а бронзу атрымала яшчэ адна шведка — Хэлена Экхальм.

2 снежня адбудзецца мужчынская індывідуальная гонка на 20 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі