Домрачава: з выбачэннямі да мяне ніхто не звяртаўся
Дар'я Домрачава, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі, у аўторак пракаментавала збіццё свайго брата. Мікіта Домрачаў быў затрыманы ў Мінску ў нядзелю, пры гэтым ён быў моцна збіты. TUT.by пацікавіўся ў Домрачавай, ці не звярталіся да яе прадстаўнікі ўладаў Беларусі па справе брата, ці не прапаноўвалі дапамогу?
"З выбачэннямі альбо з нейкімі тлумачэннямі — не, да мяне ніхто не звяртаўся. Наколькі я ведаю, да Мікіты таксама", — сказала Дар'я Домрачава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.