Дуда заявіў пра гатоўнасць размясціць на тэрыторыі Польшчы ядзерную зброю

Анджэй Дуда

Анджэй Дуда / prezydent.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што абмяркоўваў з кіраўніцтвам ЗША размяшчэнне ядзернай зброі на польскай тэрыторыі ў рамках праграмы NATO Nuclear Sharing. З яго слоў, "гэта ўжо нейкі час з'яўляецца тэмай польска-амерыканскіх перамоваў". Пытанне абмяркоўвалася ўжо неаднаразова.

"Не буду хаваць, што калі мяне пра гэта спыталі, я заявіў пра нашу гатоўнасць. Расія ўсё больш мілітарызуе Калінінградскую вобласць. Нядаўна яна перабазавала сваю ядзерную зброю ў Беларусь. Калі б было рашэнне нашых хаўруснікаў размясціць ядзерную зброю ў рамках Nuclear Sharing і на нашай тэрыторыі, каб узмацніць бяспеку ўсходняга флангу NATO, то мы гатовыя на гэта", — заявіў Дуда. Яго словы прыводзіць выданні Fakt. Польскі прэзідэнт нагадаў, што Варшава — чалец Паўночнаатлантычнага альянсу, мае пэўныя абавязанні і гатовая рэалізоўваць агульную палітыку.  

Nuclear sharing — гэта канцэпцыя ядзернага стрымлівання, прынятая ў NATO. Яна прадугледжвае, што краіны, якія не маюць уласнай ядзернай зброі, могуць удзельнічаць у планаванні яго прымянення. Дапускаецца размяшчэнне ядзерных зарадаў на тэрыторыі такіх краін, а таксама прыцягненне узброеных сіл гэтых краін да дастаўкі ядзернай зброі ў выпадку яго прымянення. У рамках гэтай праграмы амерыканскія ядзерныя зарады ўжо размешчаны на шасці базах у Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландах і Турцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі