Два беларускія хакеісты падпісалі кантракты з падмаскоўным "Віцязем"

Два беларускія хакеісты падпісалі кантракты з падмаскоўным "Віцязем"

Падмаскоўны хакейны клуб "Віцязь" падпісаў кантракты з двума беларускімі абаронцамі — гэта Ілля Шынкевіч і Мікалай Стасенка, інфармуе БЕЛТА.

Шынкевіч да апошняга часу быў абаронца мінскага "Дынама". Цяпер ён вярнуўся ў клуб, за які выступаў у 2015/2016 гадах. У мінулым сезоне 28-гадовы хакеіст згуляў за "Дынама" ў КХЛ 48 матчаў, у якіх набраў 7 (1+6) ачкоў. Афіцыйны сайт "Віцязя" сцвярджае, што Шынкевіч мае расійскі пашпарт, таму не будзе лічыцца легіянерам.

Другі беларускі хакеіст, Мікалай Стасенка, перайшоў у падмаскоўны клуб з "Северсталі". За гэтую каманду наш суайчыннік гуляў сем сезонаў.

Дарэчы, ні Шынкевіч, ні Стасенка не былі ў складзе зборнай Беларусі ў сёлетнім чэмпіянаце свету ў Даніі. Як вядома, наша каманда правалілася на турніры і пакінула элітны дывізіён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі