Два рыбакі крымскага карабля, затрыманага ва Украіне, уцяклі ў Беларусь

Два рыбакі крымскага карабля, затрыманага ва Украіне, уцяклі ў Беларусь

Два чальцы экіпажа крымскага рыбалоўнага карабля "Норд", затрыманага ва Украіне, змаглі вылецець у Беларусь, піша "Беларускі партызан". Яшчэ семярых чальцоў экіпажа ўкраінскія памежнікі знялі з рэйса ў Мінск.

25 сакавіка ўкраінскія памежнікі ў акваторыі Азоўскага мора затрымалі рыбалоўны карабель "Норд" пад сцягам Расіі. Праверка выявіла, што судна наведвала Крым, парушаючы ўкраінскае заканадаўства. Ва ўсіх рыбакоў былі расійскія пашпарты, але Украіна іх не прызнала: дакументы былі забраныя, а ўсіх затрыманых улады прызналі грамадзянамі Украіны.

Капітана карабля Уладзіміра Гарбенку вінавацяць у парушэнні парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, таксама яго вінавацяць у незаконнай здабычы рыбы. На дзевяць чальцоў экіпажу наклалі адміністрацыйныя штрафы. 

Зранку 19 красавіка два рыбакі адправіліся ў аэрапорт "Жуляны" і зарэгістраваліся на рэйс у Беларусь. Яны падалі дакументы грамадзян Расіі, выдадзеныя ў генконсульстве РФ у Харкаве. Украінскі бок прызнае дакументы, выдадзеныя афіцыйнымі дыппрадстаўніцтвамі Расіі на тэрыторыі Украіны. У гэтых пашўпартах напісанне прозвішчаў адрознівалася ад "ідэнтыфікацыйных даных грамадзян Украіны — чальцоў суднакаманды "Норд", якія змяшчаліся ў базах даных", канстатуе Памежная служба Украіны. Такім чынам двум рыбакам удалося вылецець у Беларусь.

Яшчэ сямёра чальцоў экіпажа спрабавалі вылецець іншым рэйсам, ужо ўдзень 19 красавіка. Але іх дакументы былі канфіскаваныя, а на саміх рыбакоў склалі пратаколы за спробу незаконнага перасячэння Дзяржаўнай мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі