Двух украінцаў у Брэсце асудзілі за "агентурную дзейнасць"
Міхаіл Сталярчук і Дзмітрый Гудзік / t.me/viasna96
У Брэсцкім абласным судзе за "агентурную дзейнасць" у Беларусі на карысць Украіны асудзілі двух чалавек. Прысуд быў вынесены яшчэ 24 лістапада, але вядома пра яго стала толькі цяпер.
Як пішуць праваабаронцы "Вясны", украінцаў Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка абвінавацілі ў тым, што яны нібыта збіралі звесткі пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны. Як заявіў бок абвінавачвання, гэтыя даныя яны збіралі з 2018 года.
Разам з імі затрымалі таксама Ігара Дзірко. Аднак яго не судзілі, а проста выслалі з Беларусі.
Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Сталярчуку шэсць гадоў калоніі, а Гудзіку — пяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.