Дырэктара Слуцкага хлебазавода затрымалі за хабар у 800 долараў
Дырэктара ААТ "Слуцкі хлебазавод" затрымалі за атрыманы хабар. Як паведамляе сайт Следчага камітэта, затрыманне правялі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС. На кіраўніка прадпрыемства ўпраўленне СК па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу.
Як мяркуе следства, дырэктар як службовая асоба, упаўнаважаная ажыццяўляць юрыдычна значныя дзеянні, выкарыстаў сваю пасаду ў карыслівых мэтах.
Гаворыцца, што слуцкага менеджара злавілі на хабары ў 800 долараў. Гэтыя грошы яму прынёс прадстаўнік прыватнага прадпрыемства, каб дырэктар лабіяваў яго камерцыйныя інтарэсы. Таксама ён павінен быў узяць на працу на хлебазавод знаёмую прадпрымальніка.
У рамках расследавання праводзяцца допыты, ператрусы, вочныя стаўкі ды іншыя следчыя дзеянні.