"Дзецюкі" дадуць канцэрт у Празе

"Дзецюкі" дадуць канцэрт у Празе

6 лістапада беларускі гурт Dzieciuki дасць канцэрт у Празе. Хлопцы заспяваюць як свае старыя хіты, так і песні з апошняга альбома "Рэха". А таксама абяцаюць праспяваць некалькі яшчэ не выдадзеных песень.

Канцэрт адбудзецца ў клубе Mandragora (Korunní 16). Яго арганізоўваюць вядомыя беларусы замежжа Дзяніс Ламейка і Пётрык Дудановіч.

Пачатак імпрэзы ў 19:00. Кошт увахода — 200 крон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі