Дзесяцігоддзе "Серебряной Свадьбы" у Мінску: 60 песень і біс за 5 гадзін

Дзесяцігоддзе "Серебряной Свадьбы" у Мінску: 60 песень і біс за 5 гадзін

Пятага лістапада кабарэ-бэнд "Серебряная Свадьба" святкуе свой дзясяты Дзень нараджэння. Вялікі канцэрт са "шматслойнай, складанай і надзвычай доўгай праграмай" у трох аддзяленнях праходзіць у сталічным Prime Hаll пры поўным аншлагу.


Першая частка выступу складаецца з песень апошніх гадоў і цалкам новых трэкаў: любімы Бенькай шансон і кабарэшнасць тут чаргуюцца з пост-панкам, які ўварваўся ў музыку каманды год таму ў максі-сінгле "Ag" і цяпер, відавочна, збіраецца замацаваць свае пазіцыі. Новыя песні ўспрымаюцца публікай на ўра, асабліва бадзёрыць трэк "Прощай Тур-де-Франс" ці "Пі***ц кар'еры" пра тое, што адчувае чалавек, калі яго напаткала сапраўдная ганьба. Але нягледзячы на шаленства, першая частка даўжынёй у гадзіну атрымліваецца, па словах Бенькі, збольшага "нуднай, інтравертнай, зануранай".

 

Дзесяцігоддзе "Серебряной Свадьбы" у Мінску: 60 песень і біс за 5 гадзін

Другая частка, якую гурт вырашыў адразу аб'яднаць з трэцяй, каб не марнаваць час на перапынкі, кардынальна іншая і цягнецца некалькі гадзін. Тут на першы план выступае "Кабаре в квадрате" з Аляксандрам Казелам і старыя песні, з якіх пачыналася "Серебряная Свадьба". Сюрпрызам для фэнаў становіцца песня "Закаханы Pont-Neuf" на французскай і беларускай мовах:


"Мы спрабавалі яе спяваць і па-руску, але па-руску яна слухаецца горш. Нешта ёсць свойскае ў беларускай і французскай, іх аб'ядноўвае пяшчота і нейкае трагічнае прыдыханне. Таму ўпершыню ў жыцці ў гонар Сяргея Будкіна я напісала цэлы куплет на беларускай мове і вельмі шчаслівая з гэтай нагоды", — прызнаецца Бенька. 

Дзесяцігоддзе "Серебряной Свадьбы" у Мінску: 60 песень і біс за 5 гадзін

Бенька папярэджвае, што сёння гурт "будзе спяваць да канца, нават калі ў зале застануцца тры няшчасныя чалавекі", і стрымлівае сваё абяцанне: а палове на першую гадзіну ночы публіка пачынае разыходзіцца, але "Свадьба" працягвае граць свой бясконцы біс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі