Дзесяткі школьнікаў у Талачыне шпіталізаваны з харчовым атручэннем

За два дні 31 вучань талачынскай школы №1 шпіталізаваны з харчовым атручэннем. Што стала прычынай масавага захворвання, пакуль невядома. Пад падазрэнне трапілі каўбаса і мясны пудынг, якія падавалі ў школьнай сталоўцы напярэдадні. Вызначыць, які мікроб выклікаў разлад страўнікаў у дзяцей, спецыялісты гатовыя толькі заўтра. Але, паводле словаў галоўнага ўрача Талачынскай раённай лякарні Мікалая Пяткевіча, ужо зараз можна з упэўненасцю сказаць, што гэта не інфекцыя, а менавіта харчовае атручэнне.

Большасць з шпіталізаваных школьнікаў - навучэнцы першага класа, іх тут 19 чалавек. Астатнія - хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад васьмі да чатырнаццаці год. Сёння, як распавёў спадар Пяткевіч, супрацоўнікі лякарні абыходзяць дамы ўсіх навучэнцаў школы №1 з мэтай выявіць, ці не атруціўся хто яшчэ. Жыццю хворых дзяцей нічога не пагражае.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі