“Дзея другая”: эратычна-музычныя спектаклі ў змрочныя часы — эфір

Вольга Каралёнак і Васіль Дранько-Майсюк / Еўрарадыё

Вольга Каралёнак і Васіль Дранько-Майсюк / Еўрарадыё

Напярэдадні Калядаў ды Новага года ўдзельнікі тэатра “Dzieja Druhaja” разам з аднадумцамі-летуценнікамі раптоўна вырашылі, што “ў нашы змрочныя часы вельмі патрэбныя лёгкія, вясёлыя, эратычна-музычныя спектаклі”. І падрыхтавалі да паказу эратычна-музычную чытку п'есы Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”. Вясёлы твор пра каханне, жарсці ды імкненне зрабіцца кімсьці больш значным, чым ты ёсць.

Чаму вырашылі ўзяцца менавіта за п’есу Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”? Чаго чакаць ад “эратычна-музычнай чыткі” і ці можна на прагляд пастаноўкі браць дзяцей? Ці не выглядае зварот да менавіта такой тэмы здзеклівым ў сітуацыі, у якой знаходзіцца шмат хто з беларусаў як унутры краіны, так і за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць выкладчык беларускай літаратуры і культуралогіі Васіль Дранько-Майсюк і сузаснавальніца тэатра "Дзея другая", акторка Вольга Каралёнак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі