Джэф Плат закінуў сваю першую шайбу за "Лакаматыў" (відэа)
Былы мінскі дынамавец, гулец нацыянальнай зборнай Беларусі адаптуецца ў сваім новым клубе.
У чацвер "Лакаматыў" з Яраслаўля ў гасцях перамог навакузнецкі "Металург" — 2:1 (1:1, 1:0, 0:0). Шайба, якую закінуў Джэф Плат на 39-й хвіліне, аказалася рашаючай.
У Заходняй канферэнцыі "Лакаматыў" ідзе на 8-м месцы, якое дазваляе патрапіць у плэй-оф. Мінскае "Дынама", як вядома, замацавалася на апошнім месцы.
Фота — hclokomotiv.ru