Дж.Сорас: Гэты крызіс параўнальны з распадам СССР і Вялікай дэпрэсіяй

Сусветна вядомы фінансіст зрабіў сваю заяву падчас урачыстай вячэры ў Калумбійскім Універсітэце, дзе сабраліся вядучыя эканамічныя эксперты. Сорас падкрэсліў, што нават у часы Вялікай дэпрэсіі ў ЗША фінансавая сітуацыя не была настолькі кепская.
Паводле Сораса, з банкруцтвам банка Lehman Brothers сусветная фінансавая сістэма развалілася і яе падключылі да "апарату штучнага дыхання".

Фінансіст прапанаваў для пераадолення крызісу падтрымаць краіны з развіванай эканомікай і рэфармаваць сусветныя фінансавыя інстытуты - МВФ і Сусветны банк.

Раней Сорас таксама падвяргаў крытыцы ўлады ЗША і Еўрапейскага саюза за марудлівыя дзеянніНа ягоную думку, план міністра фінансаў ЗША Генры Полсана па падтрымцы фінансавага рынку краіны за кошт вылучэння 700 млрд долараў выпрацоўваўся "вельмі павольна". А еўрапейскія ўрады, лічыць Сорас, занадта позна ўсвядомілі, што свет сутыкнуўся з сур'ёзным крызісам.

The New York Times

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі