Дзіцячага лекара прызналі вінаватай у "абразе прадстаўніка ўлады"

Затрыманні на Маршы медыкаў 7 лістапада ў Мінску / svoboda.org
Затрыманні на Маршы медыкаў 7 лістапада ў Мінску / svoboda.org

Лекара УГД дыягностыкі Алену Фадзееву прыгаварылі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" за "абразу прадстаўніка ўлады", паведамляе телеграм-канал "Белыя халаты". Рашэнне было абвешчана 8 ліпеня ў адным з райсудоў Гродна.

Акрамя таго, у доктара канфіскавалі тэлефон — "як сродак здзяйснення злачынства". Яна таксама павінны пакрыць 900 рублёў у рамках матэрыяльнага іску.

Раней Алену Фадзееву ўжо судзілі — за ўдзел у акцыі медыкаў у 1-й ГКБ у Мінску. У лістападзе лекары планавалі выйсці на Марш медыкаў, але як толькі яны пачалі збірацца на прыступках бальніцы, пачаліся затрыманні.

У РУУС забралі тады больш за паўсотні медработнікаў. Для Алены Фадзеевай гэта затрыманне скончылася судом і вялікім штрафам. У сакавіку яна засталася без працы — была звольненая з дзіцячай паліклінікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі