Дзмітрый Рак ходзіць, але памяць да яго цалкам не вярнулася
Еўрарадыё даведалася пра здароўе беларускага фрыстайліста, які больш за два гады таму атрымаў траўму на спаборніцтвах і трапіў у кому. У рэанімацыю кітайскай лякарні Дзмітрыя Рака прывезлі 10 снежня 2006 года. Фрыстайліст упаў падчас прызямлення на спаборніцтвах у мястэчку Цзылінь-Бэйда-Лэйк. Дзмітрый доўгі час знаходзіўся ў коме, але яго жыццё ўдалося ўратаваць. Спартсмен доўгі час не мог гаварыць і рухацца, памяць ўзнаўлялася толькі часткова.
Прайшло больш за два гады, і ў СМІ з’явіліся публікацыі пра выздараўленне Дзмітрыя. Маўляў, фрыстайліст амаль цалкам паправіўся, а прыйшоўшы аднойчы на трэніроўку, нават скакаў на батуце разам з іншымі фрыстайлістамі.
“Праблем са здароўем у Дзімы шмат. Магу сказаць гэта адной фразай”, - неахвотна пайшоў на гутарку з журналістамі Еўрарадыё Міхаіл Васільевіч, бацька Дзмітрыя Рака.
ЕРБ: “Скажыце, ці вярнулася да Дзімы памяць?”
Міхаіл Васільевіч: “Не. І на батуце ён нідзе не скакаў”.
Праўда, Дзмітрый ужо можа нармальна хадзіць, яго ўвесь час наведваюць калегі-фрыстайлісты са зборнай Беларусі, разам з якімі ён выступаў, - Дзмітрый Дашчынскі, Аляксей Грышын, Ала Цупер і іншыя.
Міхаіл Васільевіч: “Ён адзін ці два разы ў год бачыцца з трэнерам. А ўрача каманды з моманту траўмы ўвогуле не бачыў”.
Падчас размовы Міхаіл Васільевіч нечакана раскрыў яшчэ адну важную акалічнасць трагедыі 10 снежня: бацька фрыстайліста сцвярджае, што небяспечную траўму Дзмітрый атрымаў яшчэ за дзень да падзення. Але назаўтра яго ўсё роўна выпусцілі на трамплін.
Міхаіл Васільевіч: “За дзень да падзення ў Дзімы здарылася траўма: ён падбіў каленкам правае вока, утварылася гематома. А дзесятага яго зноў выставілі і загадалі выканаць складаны скачок – тры з чатырма. Ну якое там тры з чатырма скакаць ужо. Нават Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту зафіксавала, што Дзіма атрымаў 9 снежня сур’ёзную траўму. А яго зноўку выставілі на спаборніцтвы”.
Часткова расходы на лекаванне Дзмітрыя на сябе ўзяла дзяржава. Калі Дзмітрый пачаў патроху рухацца, беларускі журналіст газеты “Прессбол” Сяргей Шчурко і фрыстайлістка Асоль Слівец арганізавалі акцыю “Спартсмены – ў дапамогу Дзмітрыю Раку”. За сабраныя грошы фрыстайліста змаглі накіраваць на рэабілітацыю ў Маскву.
Журналіст Сяргей Шчурко: “Важныя былі чалавечы ўдзел і матэрыяльны. І прыемна, што многія спартоўцы адгукнуліся”.
ЕРБ: “Вы не падлічвалі, колькі прынесла гэта акцыя?”
Сяргей Шчурко: “Мяркую, каля 16 тысяч долараў”.
Сёння Дзмітрый працягвае змагацца за сваё здароўе. У гутарцы з Еўрарадыё бацька выказаў падзяку Міністэрству аховы здароўя і Мінспорта, Федэрацыі фрыстайла і Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту. Але праблем у сям’і ўсё адно хапае.
Міхаіл Васільевіч: “І дарагія таблеткі Дзіма набывае за свой кошт, і нейрапсіхолаг да яго прыходзіць прыватным чынам…”