Дзяржаўная сімволіка РБ у варшаўскім аэрапорце напалохала беларусаў
"Ляцелі ў Варшаву, а апынуліся ў Мінску" / t.me/mostmediaio/
Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь у аэрапорце Модлін пад Варшавай напалохала беларусаў, піша @mostmediaio. "Ляцелі ў Варшаву, а апынуліся ў Мінску, — расказвае адзін з пасажыраў. — Толькі выйшлі з аэрапорта і бачым герб, пераглядаемся ўсе паміж сабой і ў непаразуменні "дзе мы знаходзімся".
Высветлілася, што там здымаюць фільм пра нашу краіну. Таму аэрапорт і стаў часова "мінскім".
Па адной версіі, фільм можа быць пра пасадку ў Беларусі самалёта Ryanair у траўні 2021-га. Па іншай версіі, ён можа быць прысвечаны міграцыйнаму крызісу, які рэжым Лукашэнкі справакаваў на мяжы ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.