Дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку года вырас амаль на 54%
Па стане на 1 кастрычніка 2015 года дзяржаўны доўг Беларусі склаў 303,4 трлн рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 105,9 трлн рублёў, або на 53,6%, паведамляе Міністэрства фінансаў краіны.
Знешні доўг краіны за 9 месяцаў 2015 года зменшыўшыся з пачатку года на 155,8 млн долараў (або на 1,2%) і склаў 12,4 млрд долараў.
Разам з тым у перыяд са студзеня па верасень 2015 года знешнія дзяржаўныя пазыкі прыцягнуты на суму 1,81млрд долараў. Сярод іх 1,339 млрд — з Расіі.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўга з пачатку года склала 1,77 млрд долараў. Каля 1 млрд долараў па еўрааблігацыях, амаль 265 млн Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця.
Унутраны дзяржаўны доўг за гэты перыяд склаў 83,4 трлн рублёў. З пачатку года павелічэнне склала 35,0 трлн. рублёў (з улікам курсавых розніц, у тым ліку за кошт змянення курсу беларускага рубля — на 22,0 трлн рублёў), або на 72,4%.
З пачатку года пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асобаў (без уліку аперацый па абмене) на суму 236,8 млн долараў ЗША і 1,315 млрд рублёў.
Фота: sputnik.by