Дзяржава павялічыла сваю долю ў статутных фондах 90 кампаніяў

Дзяржава павялічыла сваю долю ў статутных фондах 90 кампаніяў

Дзяржава павялічыла сваю долю ў статутных фондах 90 адкрытых акцыянерных таварыстваў. Гэта прадугледжваецца пастановай Савета міністраў ад 15 красавіка 2016 года № 310.

У пералік ААТ, якія павінны перадаць ва ўласнасць дзяржавы свае акцыі, трапілі арганізацыі будаўнічай галіны, машынабудавання, аховы здароўя, аграпрамысловага комплексу і арганізацыі канцэрнаў “Белдзяржхарчпрам”, “Беллегпрам”, “Беллеспаперапрам”.

Частку сваіх акцыяў аддадуць сярод іншых Беларускі цэментны завод, БелАЗ, “Гомсельмаш”, Барысаўскі завод медпрэпаратаў. Такая перадача каштоўных папераў адбудзецца ў якасці кампенсацыі сродкаў рэспубліканскага бюджэту, патрачаных на пагашэння працэнтаў па крэдытах, узятых гэтымі арганізацыямі. Крэдыты браліся ў асноўным на тэхнічнае абнаўленне і мадэрнізацыю вытворчасці, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі