На завод "Штадлер Мінск" могуць прыйсці расійскія інвестары

Вагоны "Штадлер"

Вагоны "Штадлер"

На заводзе Stadler у Фаніпалі пад Мінскам можа адкрыцца сумесная вытворчасць з расіянамі. Пра такія планы заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, піша інфармагенцтва Sputnik.

Чыноўнік паведаміў, што пытанне прапрацоўваецца "з двума прадпрыемствамі, буйнымі карпарацыямі". Аднак ён не ўдакладніў, якія менавіта кампаніі маюцца на ўвазе.

Завод швейцарскай кампаніі Stadler пад Мінскам вырабляе вагоны. У выніку санкцый у 2022 годзе кампанія пачала перамяшчаць заказы з беларускага прадпрыемства на заводы ў іншых краінах.

Летась завод у Фаніпалі адмовіўся рабіць вагоны для мінскага метро, спаслаўшыся на "санкцыйны ціск". Замест іх метрапалітэн закупіў прадукцыю расійскай кампаніі "Метровагонмаш".

Улетку 2023-га швейцарская кампанія Stadler заявіла, што падтрымлівае завод у Беларусі, каб "аднавіць яго працу, як толькі санкцыі будуць знятыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі