Зяленскі расказаў, каго "моцна дапамагла матываваць" Курская аперацыя

Уладзімір Зяленскі і Аляксандр Сырскі з вайскоўцамі на Сумшчыне

Уладзімір Зяленскі і Аляксандр Сырскі з вайскоўцамі на Сумшчыне / facebook.com/zelenskyy.official

4 кастрычніка ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі разам з галоўнакамандуючым УСУ Аляксандрам Сырскім наведаў прыфрантавую Сумскую вобласць, сустрэўся з вайскоўцамі і правёў нараду. Зяленскі ўзнагародзіў байцоў 82-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, якія ўдзельнічаюць у баях у Курскай вобласці. Згадаў пра матывацыю вайскоўцаў і не толькі.

"Матываваць трэба ўвесь свет. І пераконваць, што ўкраінцы могуць быць мацнейшымі за ворага. І яно так і ёсць, — гаварыў прэзідэнт Украіны. — Я хачу, каб вы ведалі, што гэтая Курская аперацыя вельмі моцна дапамагла матываваць тых, хто дае нам пакеты падтрымкі зброяй за мяжой".

У Сумскай вобласці Уладзімір Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі, на якой абмяркоўвалася сітуацыя на самых складаных участках фронту, а таксама "ход Курскай аперацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі