Дзяржаве прыйдзецца даплаціць студэнтам да 185 тысяч?
Дзірка ў законе аб адраснай сацыяльнай падтрымцы. Еўрарадыё
ўважліва прачытала ўказ прэзідэнта аб адраснай сацыяльнай падтрымцы і нечакана
заўважыла, што цяпер паводле закону кожнаму іншагародняму студэнту дзяржава
павінна даплаціць… яшчэ адну стыпендыю — да бюджэту пражытковага мінімума. Паводле
іроніі, двоечнікам — нават больш за выдатнікаў, бо ў іх стыпендыя меншая. Галоўная ўмова атрымання дапамогі прапісана ў
законе: “штомесячная сацыяльная дапамога выдаецца сем’ям і грамадзянам, якія
пражываюць асобна або вядуць раздзельную гаспадарку, пры ўмове, калі іх
сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах не перасягае 100% найбольшай
велічыні бюджэту пражытковага мінімуму”.
Такім чынам, студэнт, якому споўнілася 18 год і які жыве асобна ад сваіх бацькоў (напрыклад, у інтэрнаце), можа смела несці дакументы ва ўпраўленне сацыяльнай абароны. Чаму не? Ні адна стыпендыя не дацягвае да бюджэту пражытковага мінімуму (гэта 185 тысяч рублёў).
Напрыклад, у БНТУ мінімальная стыпендыя 95.220, а максімальная – 152 тысячы; у БДПУ — 142 тысячы і 95, а сацыяльная — 66 тысяч рублёў. А студэнцкія сем’і, дзе разам жывуць ды навучаюцца муж і жонка, і ўвогуле “ўзбагацяцца”. Бо на дваіх атрымліваецца прыбаўка больш за 120 тысяч.
Журналіст Еўрарадыё адразу ж паспрабавала атрымаць сацыяльную падтрымку і патэлефанавала ва ўпраўленне сацыяльнай абароны Ленінскага раёна Мінска. Здаецца, званок 19-гадовай студэнткі гістарычнага факультэта БДУ са стыпендыяй ў 120 тысяч быў тут самым нечаканым.
Супрацоўнікі шмат часу не маглі патлумачыць, як быць у такім выпадку: яны не здагадваліся, што студэнты падпадаюць пад гэты ўказ. Потым здаліся – так, паводле закону, відаць, могуць. Аднак тут жа паспяшаліся ўключыць ў мае “даходы” нават ільготны праезд у метро, якім я карысталася ў апошнія тры месяцы.
Супрацоўнік: А навучанне ў вас платнае?
Еўрарадыё: Не, бюджэт.
Супрацоўнік: Калі вы будзеце звяртацца ў снежні, тады бярыце даведкі за тры апошнія месяцы. Даведку, што вы навучаецеся і выдадзена вам такая-то стыпендыя. Далей будзе ўлічвацца яшчэ ваш ільготны праезд, што быў раней. Гэта 21 тысяча. Бярэце даведку з інтэрната, што вы там прапісаны, і што субсідыя вам не налічвалася за гэты час. І зрабіце ксеракопію пашпарта. І яшчэ, дзяўчына, такі момант: за мяжу вы не ездзілі?
Еўрарадыё: Не, а што?
Супрацоўнік: Хто ездзіў за мяжу, не мае права на сацыяльную падтрымку на працягу года.
Атрымліваецца, што нават пра адпачынак у Крыме студэнту давядзецца забыць. Інакш ён проста не зможа атрымаць сацыяльную падтрымку, якая можа выдавацца шэсць месяцаў. Ці шмат такіх студэнтаў?..
Аднак і гэта яшчэ не ўсё. Далей студэнту давядзецца нейкім чынам даказаць камісіі, што вы жывяце на адну стыпендыю. Ва ўпраўленні сацыяльнай абароны Заводскага раёна вельмі здзівіліся таму, як можна выжыць… на 120 тысяч стыпендыі:
“Як вы будзе прэтэндаваць на дапамогу, калі камісіі спачатку прыйдзецца даказаць, што вы вядзеце асобную гаспадарку?” — нечакана спыталі ў мяне. На думку супрацоўніцы ўпраўлення сацыяльнай абароны Заводскага раёна, пераканаць камісію, што студэнт жыве на стыпендыю ў 120 тысяч, проста немагчыма. Далей давялося вытрымаць сапраўдны допыт. Дарэчы, такі допыт чакае ўсіх, хто спадзяецца на сацыяльную дапамогу.
Супрацоўніца: Я вам задаю пытанне: якім чынам вы будзеце пацвярджаць вядзенне гаспадаркі асобна ад бацькоў? Вы ж разумееце, што гэта дзяржаўныя бюджэтныя сродкі.
Еўрарадыё: Я не жыву разам з бацькамі. Вось і ўсё пацверджанне.
Супрацоўніца: Не, да вас прыйдзе камісія ў складзе трох чалавек — прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, упраўлення адукацыі і тэрытарыяльнага цэнтра. Як вы будзеце пацвярджаць?
Еўрарадыё: У мяне ёсць цётка, якая дае пакой, а бацькі знаходзяцца ў іншым горадзе і не маюць да мяне ніякага дачынення.
Супрацоўніца: А на якія сродкі вы жывяце? На стыпендыю?
Еўрарадыё: Так.
Супрацоўніца: Вы што, харчуецеся і апранаецеся за стыпендыю?!
Супрацоўніца ўпраўлення сацыяльнай абароны доўга не магла паверыць у тое, што за такія грошы рэальна можна пражыць і ўвесь час казала мне, што студэнт цалкам залежыць ад бацькоў. Хаця паводле закону з 18 гадоў ён лічыцца самастойным чалавекам. Альбо “грамадзянінам, які пражывае асобна або вядзе раздзельную гаспадарку”, як запісана ў законе.
Еўрарадыё: Гэта нейкае глупства атрымліваецца: 18 год, ты ўжо самастойны чалавек, і ў цябе ёсць стыпендыя 120 тысяч, але вы лічыце, што ты сядзіш на шыі ў бацькоў, бо інакш не пражыць. І на гэтай падставе адмаўляеце ў дапамозе?
Супрацоўніца ўпраўлення сацыяльнай абароны: Так яно і атрымліваецца. Я сама была студэнткай, што не так у вас?
Еўрарадыё: І тым не менш мае даходы менш за бюджет пражытковага мінімуму, але мне не даюць права прэтэндаваць на 50 тысяч. А як тады жыць на 120 тысяч, і не залежаць ад бацькоў?
Супрацоўніца: Ну, гэта не да нас пытанне. Мы ўлада выканаўчая, а не заканадаўчая.
Астатнія раённыя ўпраўленні сацыяльнай абароны Мінску разводзяць рукамі: так, яны прызнаюць, што пад указ аб сацыяльнай дапамозе студэнты з іх стыпендыямі патрапляюць. У Ленінскім і Партызанскім раённых упраўленнях сацыяльнай абароны Еўрарадыё пацвердзілі, што дарослых студэнтаў не ўлічваюць у склад сям’і да бацькоў, калі разлічваюць сярэднедушавы даход.
Але як там будзе на практыцы, пакуль ніхто не ведае. Адзінае, што можна казаць дакладна: студэнты-платнікі выключаныя з дзеяння закону аб сацыяльнай дапамозе. Несправядліва! Бо яны таксама жывуць асобна ад бацькоў, дый увогуле не атрымліваюць стыпендыі.
У юрыдычнай кансультацыі, куды Еўрарадыё звярнулася з пытаннем, ці магчыма студэнту-платніку аспрэчыць у судзе сваё права на атрыманне дзяржпадтрымкі, кажуць, што шанцаў на тое мала:
Юрыст: Шанцаў вельмі мала, але можаце паспрабаваць. Справа ў тым, што яны хочуць абмежаваць кола грамадзян, у якіх увогуле ніякіх грошай няма: ні на тое, каб вучыцца, ні на тое, каб адпачываць, увогуле ні на што. Разумееце? Вось чаму ўсё так прапісана.
Пакуль жа ВНУ чакаюць, што дзяржава падыме стыпендыі, якія апошні раз якасна падвышаліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ў лютым 2006 года. З таго часу, усё астатнія падвышэнні былі пераразлікамі тарыфнай стаўкі першага разрада. Няўжо да 185 тысяч?