Дзяржпрадпрыемства хацела незаконна зарабіць на эмблеме ІІ Еўрагульняў

Дзяржпрадпрыемства хацела незаконна зарабіць на эмблеме ІІ Еўрагульняў

У Беларусі зафіксаваныя тры факты незаконнага выкарыстання сімволікі II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева.

Адзіным праваўладальнікам таварнага знака II Еўрагульняў у Беларусі з'яўляецца фонд "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года". Аднак некаторыя спрабуюць незаконна выкарыстаць сімволіку, каб зарабіць на ёй.

Адміністрацыйныя справы пачатыя юрыдычных асоб у Мінску і Мінскай вобласці, а таксама  фізічныя асобаў у Магілёве. Правапарушальнікі прадавалі кубкі, майкі, бірулькі ды іншую сувенірную прадукцыю з лагатыпам Еўрагульняў і пры гэтым яшчэ і рэкламавалі сваю прадукцыю ў інтэрнэце. Праваахоўнікі канфіскавалі ў іх даволі буйныя партыі. 

Дарэчы, юрыдычная асоба ў Мінскай вобласці — гэта арганізацыя з дзяржаўнай формай уласнасці.

"Названыя факты не адзінкавыя, у МУС разглядаецца аналагічная інфармацыя ў дачыненні да iншых юрыдычных і фізічных асоб. Па выніках праверкі будзе прынятае рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам", — дадала Пасмецьева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі