Эдуард Ханок пра Крым: Сумнеўна адабраны ў людзей кавалак зямлі
Ездзіць з канцэртамі ў Крым, парушаючы законы іншай краіны, нельга. Украінцы правільна робяць, што больш не пускаюць такіх парушальнікаў да сябе з канцэртамі. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў кампазітар Эдуард Ханок.
Ханок: “Калі вы едзеце на сумнеўна адабраны ў людзей кавалак зямлі, то ездзеце потым толькі туды і па сваёй краіне — чаго вы пасля гэтага ў чужую краіну едзеце? Вы павінны ведаць, што вас у тую краіну, якая знаходзіцца на іншым баку канфлікту, не пусцяць. Гэта закон! А як яшчэ рабіць з такімі парушальнікамі? Я не разумею”.
Па словах кампазітара, які мае расійскае грамадзянства, ён заўжды цвёрда прытрымліваецца правіла выконваць законы. І калі закон Украіны забараняе ехаць у Крым без дазволу Кіева, то ён туды не паедзе. Нягледзячы на тое, што гэта можна зрабіць праз тэрыторыю Расіі.