Егіпет перадумаў пастаўляць ракеты Расіі — WP

У сакавіку ў Егіпет прылятаў міністр абароны ЗША Осцін Лойд / Reuters
У сакавіку ў Егіпет прылятаў міністр абароны ЗША Осцін Лойд / Reuters

Улады Егіпта ўзгаднілі продаж боепрыпасаў ЗША, якія вырабляюцца у краіне, для перадачы іх Кіеву. Гаворка ідзе пра 152- і 155-міліметровыя артылерыйскія снарады. Пра гэта піша The Washington Post (WP) са спасылкай на дакументы Пентагона. Выданне называе гэтае рашэнне відавочнай дыпламатычнай перамогай адміністрацыі ЗША.

Раней, нагадвае WP, улады Егіпта планавалі пастаўляць ракеты ў Расію, але пасля серыі візітаў у Каір амерыканскіх чыноўнікаў, адмовіліся ад гэтай ідэі. У адным з сакрэтных дакументаў Пентагона, злітых у сеціва, гаварылася, што ў канцы студзеня і пачатку лютага Егіпет "распачаў захады для таемнай пастаўкі ракет у Расію". У прыватнасці, у размове ад 31 студзеня міністр вайсковай вытворчасці Махамед Салах ад-Дзін казаў прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху ас-Сісі, што ўзгодненая з Масквой цана — $1100 — можа вырасці "праз патэнцыйнае падвышэнне цэн на латунь". Прэзідэнт Егіпта таксама хацеў запатрабаваць у Расіі "спецыяльнае абсталяванне" для "павышэння дакладнасці ракет або якасці егіпецкіх заводаў, якія вырабляюць іх". З іншага дакумента вынікала, што Егіпет ужо пачаў ствараць лінію па вытворчасці гэтых ракет для расійскіх ВС. Але праект згарнулі пасля візітаў у краіну афіцыйных асоб ЗША, у тым ліку кіраўніка Пентагона Лойда Осціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі