Экаактывісткі прыляпілі сябе да карціны Клода Манэ ў музеі Стакгольма

У паліцыі дзеянні актывістак кваліфікавалі як вандалізм / euronews.com
У паліцыі дзеянні актывістак кваліфікавалі як вандалізм / euronews.com

Чарговай ахвярай экаактывістаў зрабілася карціна Клода Манэ "Сад мастака ў Жыверні". Палатно знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме.

Дзве жанчыны спачатку аблілі карціну фарбай, а затым прыляпілі сябе да яе, расказвае Еўраньюс. Жанчыны затрыманыя. Адказнасць за акцыю ўзяла на сябе арганізацыя "Аднаўленне балот".  У арганізацыі кажуць, што такім чынам хацелі звярнуць увагу на змяненне клімату і неабходнасць скарачэння выкідаў парніковых газаў. Карціна была пад шклом, але рэстаўратары тым не менш вырашылі даследаваць палатно на прадмет магчымых пашкоджанняў.

Працы Манэ не ўпершыню робяцца ахвярамі вандалаў. Мінулай восенню актывісты нямецкага руху "Апошняе пакаленне" аблілі бульбяным пюрэ карціну Манэ "Стагі сена" ў палацы Барберыні. Нападам таксама зазналі палотны Батычэлі, Пікаса, Гоі, Вермеера, Ван Гога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі