Эканамічны прагноз на 2016 год рыхтуецца зыходзячы з трох варыянтаў

Эканамічны прагноз на 2016 год рыхтуецца зыходзячы з трох варыянтаў

Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 год будзе сцэнарным. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі.

Па яго словах, Мінэканомікі рыхтуе тры сцэнары прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія залежаць ад кошту на нафту. "Сёння ёсць некалькі сцэнарыяў: 57, 45 і 30 долараў за барэль нафты. Мы бярэм кошт нафты як адзін з найменш прадказальных і адначасова ключавых для ўсіх краін ЕАЭС параметраў", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Па яго словах, распрацоўшчыкі схіляюцца да таго, каб базавым варыянтам узяць 45 долараў за барэль нафты. У базавых умовах будзе разлічаны і бюджэт краіны на 2016 год.

Намеснік міністра дадаў, што эканамічная палітыка ў 2016 годзе застанецца гнуткай, накіраванай на недапушчэнне макраэканамічных дысбалансаў, арыентаванай на зніжэнне інфляцыі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі