Экс-гітарыст Guns N 'Roses Слэш выступіць у Мінску

Слэш, экс-гітарыст Guns N 'Roses і Velvet Revolver, выступіць з адзіным канцэртам у Беларусі — 22 лістапада наступнага года ў мінскім Prime Hall. Кампанію славутаму гітарысту складзе Майлз Кэнэдзі — вакаліст Alter Bridge і The Conspirators. Музыкі прадставяць другі сумесны альбом пад назвай "World on Fire" і выканаюць хіты Guns N 'Roses.

У 2005 годзе часопіс Esquire назваў Слэша лепшым гітарыстам усіх часоў, а яго імя змешчанае на алеі рок-славы побач з Джымі Пэйджам і Джымі Хендрыксам.

Кошт квіткоў:

Танцпол 750 000,

Сектары 750 000—1 300000,

столікі 750 000—1 500 000,

VIP 1800000

Браніраванне і дастаўка квіткоў па тэлефонах:

+ 375 44 48 20 160

+375 25700 50 45

Фота: antiquiet.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі