Экс-ідэолага Гомеля асудзілі за хабар на 4,5 года калоніі

Экс-ідэолага Гомеля асудзілі за хабар на 4,5 года калоніі

Былая начальніца ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама Кацярына Дзегцярова асуджаная на чатыры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама яна павінна заплаціць штраф у 10 150 рублёў (350 базавых), піша TUT.by. Заснавальнік Гомельскага прадзюсарскага рэкламнага цэнтра "Арт Ворк" Яўген Кірыла аштрафаваны судом на 14,5 тысячы рублёў (50 базавых).

36-гадовую Кацярыну Дзегцярову затрымалі ў сакавіку 2020 года. Следства заявіла, што яна з верасня 2014 года брала хабар ад прадстаўнікоў прыватных кампаній, якія займаюцца арганізацыяй канцэртаў. Грошы чыноўніцы плацілі за перамогу ў конкурсных таргах і своечасовую аплату па дамове.

У справе налічваецца каля дзясятка эпізода, у якіх фігуруюць канцэрты расійскіх зорак Стаса Міхайлава, Стаса П'ехі, Сафіі Ратару, Крысціны Арбакайтэ, Валерыі, Алега Газманава ды іншых. Хабар чыноўніцы, як выявіла следства, плацілі прадстаўнікі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Арт-Канцэрт", расійскага ТАА "Экспарт М'юзік" і гомельскага прадзюсарскага рэкламнага цэнтра "Арт Ворк". Праўда, абвінавачаны па справе быў толькі адзін з іх. 

Следства падлічыла, што Дзегцярова прыняла каля 4000 долараў, а таксама падарункі ў выглядзе смарт-гадзінніка і планшэта.

І Дзегцярова, і Кірыла віну прызналі цалкам. 

Дарэчы, у экс-ідэалагіні ёсць пяцігадовая дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі