Ермакова распавяла, хто найперш атрымае льготныя крэдыты на жыллё

Льготныя крэдыты на жыллё ў 2015 годзе будуць атрымліваць у першую чаргу вайскоўцы і шматдзетныя сем'і. Пра гэта ў чацвер на сустрэчы з калектывам 11-й мінскай гарадской клінічнай бальніцы паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

"На наступны год вызначыліся так: з 2,5 млн квадратных метраў жылля, якія плануецца пабудаваць з дзяржпадтрымкай, палова будзе будавацца для льготнікаў. Другую частку з улікам недахопу танных крэдытных рэсурсаў дзяржава будзе падтрымліваць, патанняючы крэдытныя стаўкі банкаў на палову стаўкі рэфінансавання. Астатняе грамадзянін будзе плаціць сам. Стаўка па такіх крэдытах у сярэднім павінна скласці 15-16% гадавых. Спадзяемся, што з часам яна будзе зніжацца", — цытуе словы Надзеі Ермаковай БЕЛТА.

Кіраўніца Нацбанка звярнула ўвагу на тое, што беларусы "дагэтуль спадзяюцца на тое, што жыллё ім пабудуе дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі