ЕС чакае вызвалення беларускіх палітычных зняволеных

“Мы не чакаем ад Беларусі неадкладнага выканання ўсіх 12 умоваў Еўрасаюза, але вызваленне палітвязняў – просты крок, які можна зрабіць вельмі хутка”.  Такую заяву зрабіла кіраўнік упраўлення знешніх сувязяў ЕС Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі Віўен Лайф. Паводле яе словаў, ЕС чакае вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.

Спадарыня Лайф адзначыла, што беларускі ўрад “усё яшчэ не прадэманстраваў рэальнай гатоўнасці” для паляпшэння адносінаў з Еўрасаюзам і выканання ўмоваў дэмакратызацыі краіны.

У той жа час яна вітае згоду беларускага боку на адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва Еўракамісіі, хоць і не лічыць гэта выкананнем адной з умоваў ЕС.  

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі