ЕС: Дыялог з Беларуссю па пытаннях энергетыкі не наладжаны (фота)

Беларусь – вельмі важная краіна для Еўрасаюза з пазіцыі энергетыкі. Аднак дыялог на высокім узроўні пакуль не наладжаны, сказаў на сустрэчы з журналістамі прэс-сакратар камісара ЕС па энергетыцы Андрыеса Піебалгса Феран Тарадэлья Эспуні:
“Значнасць Беларусі для ЕС тычыцца як транзіту газу, так і нафты. Таксама Беларусь мае межы з краінамі, якія выпрацоўваюць электрычнасць. Таму Беларусь таксама важная для ЕС у галіне электрычнасці. Акрамя таго ў Беларусі ёсць патэнцыял у вытворчасці біямасы і біяпаліва”.

Менавіта таму ўдзел Беларусі ў праграме “Усходняга партнёрства” мае вялікае значэнне. Аднак пакуль, зазначыў Феран Тарадэльяс Эспуні, адносіны Еўрасаюза з Беларуссю ў галіне энергетыкі знаходзяцца на тэхнічным узроўні.




Фота Віталіны Грахоўскай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі