ЕС не забароніць выдачу віз расіянам, але прыпыніць спрошчаную працэдуру

ЕС не забароніць выдачу віз расіянам, але прыпыніць спрошчаную працэдуру

Еўрапейскі Саюз плануе прыпыніць пагадненне з Расіяй пра спрошчаны парадак выдачы віз. Але поўнай забароны на выдачу віз для грамадзян Расіі не будзе, перадае Бі-Бі-Сі.

Як паведаміў міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта, адпаведнае рашэнне было прынятае на саміце кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў ЕС у Празе.

Сіярта заявіў, што сам ён выступіў супраць забароны віз для расіян. Такую ж пазіцыю занялі яшчэ некалькі дзяржаваў. 

Кіраўнік венгескай дыпламатыі дадаў, што яго краіна падпісала з Расіяй пагадненне пра дадатковыя пастаўкі газу з 1 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі