ЕС збіраецца інвеставаць 300 млрд еўра ў зялёную энергетыку
ЕС збіраецца інвеставаць 300 млрд еўра ў зялёную энергетыку. Пра гэта ў панядзелак на Міжнародным стратэгічным форуме ў Славеніі заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Паводле яе слоў, гэта дазволіць "здзейсніць зялёны пераход" і скончыць з залежнасцю Еўропы ад расійскіх нафты і газу.
Ляен паведаміла, што Еўрасаюз рыхтуе тэрміновую структурную рэформу рынку электраэнергіі. Яе мэта — зніжэнне імклівага росту цэн на электраэнергію і "вяртанне балансу еўрапейскай эканоміцы". Як нагадвае bloomberg.com, за апошні год цэны на электраэнергію выраслі амаль у 10 разоў. Гэты "беспрэцэдэнтны скачок" падштурхнуў інфляцыю і "рэзка павялічыў эканамічную нагрузку на прадпрыемствы і хатнія гаспадаркі, якія аднаўляюцца пасля пандэміі".
Will the rule of power replace the power of rules?
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) August 29, 2022
It depends on the power of democracy.
On our capacity to uphold core principles.
Resist aggression.
Protect our values and our friends.
My address @BledStratForum
https://t.co/AnBCgSfAqi
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.