Еўракамісія будзе сачыць за працэсам Аляксандра Баразенкі
Камісар ЕС па пытаннях замежных адносін і Еўрапейскай палітыкі суседства Беніта Фэрэра-Вальднэр павітала рашэнне беларускіх уладаў дазволіць друк і распаўсюд незалежных газет "Народная Воля" і "Наша Ніва". Б.Фэрэра-Вальднэр таксама вітала гатовасць Беларусі дэталёва абмяркоўваць рэкамендацыі АБСЕ і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека наконт удасканалення выбарчага заканадаўства краіны.
Са свайго боку Еўракамісія, па словах еўракамісара, узмацняе тэхнічны дыялог з Беларуссю ў сферах узаемных інтарэсаў. Гэта тычыцца абяцання ЕС аднавіць адносіны з Беларуссю і працягнуць перагляд сваіх санкцый наконт некаторых асоб Беларусі ў святле далейшага развіцця дэмакратыі, павагі правоў чалавека і вяршэнства права.
Таму, на думку Б.Фэрэры-Вальднэр, важна, каб Беларусь заставалася краінай без палітычных зняволеных і паважала волю выказвання, аб'яднанняў і сходаў. Пры гэтым еўракамісар дадала, што звяртае адмысловую ўвагу на справу Аляксандра Баразенкі, за судом над якім еўраструктуры будуць уважліва сачыць.
"Інтэрфакс"