Еўракамісія ўхваліла пачатак дзеяння фінансавай дапамогі Грэцыі
Еўракамісія ўхваліла актывацыю механізма фінансавай дапамогі Грэцыі з боку Еўрасаюза. Пра гэта ў нядзелю заявіў кіраўнік выканаўчай улады ЕС Жазэ Мануэл Барозу. Еўрасаюз і Міжнародны валютны фонд абяцалі Грэцыі да 45 млрд еўра пад льготны працэнт для пераадолення цяжкага бюджэтнага і далгавога крызісу. Афіны афіцыйна звярнуліся па крэдыты ў мінулую пятніцу.
РИА Новости адзначае, што сума агульнаеўрапейскага пакету дапамогі Грэцыі пакуль не паведамляецца.
РИА Новости адзначае, што сума агульнаеўрапейскага пакету дапамогі Грэцыі пакуль не паведамляецца.