"Еўраопт" падаў у суд на Міністэрства гандлю

 "Е-дастаўка" / evroopt.by
 "Е-дастаўка" / evroopt.by

Вярхоўны суд сёння разглядае судовы пазоў "Еўраопта" да Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Вярхоўнага суда. У якасці прадмета спрэчкі пазначана: "Пра праверку законнасці ненарматыўных актаў, дзеянняў (бяздзеяння) дзяржаўных органаў, службовых асоб".

Рэсурс "Зеркало" дапусціў, што гаворка ідзе пра абвінавачванні, якія МАРГ раней выставіў анлайн-гіпермаркету "Е-дастаўка". Гіпермаркет западозрылі ў нядобрасумленнай канкурэнцыі. Падставай стаў рэкламны ролік, дзе параўноўваліся цэны ў "Е-дастаўцы" і ў іншых гандлёвых сетках, сцвярджалася, што выгадней купляць у "Е-дастаўцы". У сакавіку правялі расследаванне і высветлілі, што дакладнасць гэтых сцверджанняў сумнеўная, а даказаць праўдзівасць гэтай інфармацыі "Еўраопт" не змог. Штраф мусіў прызначыць суд. Санкцыя можа скласці да 10% гадавой выручкі (для "Еўраопта" гэта ад 30 да 45 млн рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі