Ахоўніка "Еўраопта" затрымалі за дрэнныя водгукі пра тавары з Беларусі і Расіі

Затрыманне ахоўніка ў "Еўраопце"
Затрыманне ахоўніка ў "Еўраопце"

У Ваўкавыску ахоўніка "Еўраопта" затрымалі за дрэнныя водгукі пра тавары, вырабленыя ў Беларусі і Расіі. Сілавікі "захапілі" мужчыну ў працоўны час і пры пакупніках.

У знятым пасля затрымання відэа ён сказаў, што затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. А таксама — за "негатыўныя водгукі" аб расійскіх вайскоўцах ва Украіне і "негатыўныя водгукі" на расійскія і беларускія тавары. Па словах сілавікоў, ахоўнік запісваў відэа і галасавыя паведамленні, у якіх абражаў кіраўніцтва крамы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі