Еўрапарламент вітае заяўку Украіны на сяброўства ў ЕС
Еўрапарламент прызнае еўрапейскую перспектыву Украіны і вітае яе заяўку на ўступ у ЕС. Пра гэта заявіла прэзідэнт Еўрапейскага парламента Раберта Метсола на пазачарговым пасяджэнні ЕП, паведамляе УНІАН.
"Мы вітаем, спадар прэзідэнт, заяўку Украіны на атрыманне статусу кандыдата і будзем працаваць для дасягнення гэтай мэты. Мы павінны глядзець у будучыню разам", — сказала яна, звяртаючыся да кіраўніка Украіны Уладзімра Зяленскага.
Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Украіны ў Еўрасаюзе. Украіна просіць прыняць яе па паскоранай працэдуры.
Спярша яна павінна будзе атрымаць статус краіны-кандыдаткі ў чальцы Еўрасаюза, а толькі потым увойдзе ў супольнасць на роўных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.