Еўрапарламент заклікае стварыць міжнародны трыбунал для Пуціна і Лукашэнкі
Лукашэнка і Пуцін / ТАСС
Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю, якая заклікае стварыць міжнародны трыбунал па расследаванні ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне. Пра гэта паведаміў журналіст Рыкард Ёзвяк.
Па яго словах, разглядаць на трыбунале рэкамендуюць дзеянні не толькі Пуціна і расійскага кіраўніцтва, але і Лукашэнкі.
Пры гэтым рэзалюцыя мае рэкамендацыйны характар, адзначае Ёзвяк.
The EP just voted for a non-binding res calling for a special int tribunal to prosecute crimes of aggression against #Ukraine by #Russia, noting it should investigate not only Putin & the leadership of 🇷🇺, but also Lukashenka & leadership in #Belarus. unlikely to fly anytime soon
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) January 19, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.